Home

Advertisement

рок-н-рол
мінус адзін.. мінус адзін з жыцьцёвых варыянтаў, мінус адна праблема,
плюс больш вольнага часу. гэта радуе.

Добра, што можна выкласьці свае думкі, напісаць гэтыя радкі ў дачыненьні чалавека, які іх не прачытае. Інакш было б троху няёмка.
Ці бывае ў вас падобнае пачуцьцё, фрэнды?

пад настрой цытатка з цяперашняй маёй тралікаўскай літаратуры:

"...прыйшла Мары і спытала, ці хачу я з ёй ажаніцца. Я адказаў, што мне ўсё роўна і што, калі яна так хоча, мы можам пажаніцца. Тады яна пацікавілася, ці кахаю я яе. Я адказаў, як ужо гаварыў аднойчы, што гэта не мае ніякага значэння, але, вядома, я яе не кахаю.
-- Навошта тады ты збіраешся са мной ажаніцца? -- спытала яна.
Я растлумачыў, што гэта не грае ніякай ролі і, калі яна так хоча, мы можам пажаніцца. Дарэчы, яна сама мяне пра гэта просіць, а я толькі згаджаюся
." :D

сытуацыя цікавая, падабенства нейкае назіраецца. Альбер Камю, як ні дзіва, досыць пацешны чэл. Хоць "Чужаніца" зь першага погляду не аптымістычны твор, а з другога -- камедыя, сьцёб над жыцьцём =).
Аўтар чымсьці падобны да мяне, знайшоў тры істотных адрозьненьня: нацыя, атэізм, троху юнацкая схільнасьць да камунізму (у мяне ніколі такога не было)
рок-н-рол
Дзякуючы Тацяне Шапуцька даведаўся, хто такі Леанід Козік. Пацан сказаў, пацан ня здзелаў...
Кантакты гэтага "ніпацана": kozik@fpb.by, +375 17 203 89 88 (працоўны)
Пустаслоўе -- адна з найбольшых заганаў чалавецтва.


нахер спасылкі -- хто не ў тэме, каму цікава й трэба -- можна пагугліць.

Генадзь Бураўкін

  • Dec. 1st, 2009 at 4:27 PM
рок-н-рол
Цікавая сустрэча адбылася з Генадзем Бураўкіным. Зацягнулася даўжэй заплянаванага часу, але не шкадую ні хвіліны.

Заўсёды падабалася гутарыць з старэйшымі пра былыя часы, іхнія праблемы, цяжкасьці, сродкі пераадоленьня й іх погляд на сучасны сьвет з вышыні сваіх гадоў.
Чытаю зараз ягоную кніжку зь дзіцячымі вершамі =).
Такія моманты зараджаюць энэргіяй. Хочацца жыць далей.
1984
"Ирония же вот в чём: дабы появилась надежда всё это вынести, нужно ускорить затухание. В комфорте вы будете только жрать, спать и совокупляться. Страх и ненависть побуждают ваши лучшие таланты. Чтобы вы ожили, планета должна содрогнутся. [...] Кайтесь, бичуйтесь, упражняйтесь порезвее, пока боль не назовётся счастьем. Награда за такую жизнь -- невиданный выброс чистой энергии, достаточный, чтобы превратить ваши города в перемалывающие плоть динамо-машины и токсичные башни, полные перепуганных работников. Призывайте ваших граждан к вселенскому братству, но каждого трутня держите отдельно, как зародыш в банке с образцами. Предоставьте им мирно плыть сквозь иллюзию прогресса. Лелейте схожесть, корректность, промывайте сознание. Поощряйте накопительство. Приделайте глаза ящикам, чтобы выслежывали несогласных. Услышав смех, давите его до визга. Натравливайте расу на расу, пусть воняет воздух. Объявите паранойю лекарством от рака. Испортите всё, и быстро. [...] Когда с деревьев закапает кислота, вы обретете настоящий Эдэм. [...] не забывайте увеличивать прибыль, уменьшать налоги и беречь детей от грязи и дурных мыслей. Титан понятно излагает?"
Харві Джэйкабс "Амэрыканскі галіяф"

Сутнасьць кнігі аніяк не адлюстроўваецца ў гэтых радках. Але яны адзінае, што мне захацелася працытаваць.

Што за хульня?

  • Nov. 24th, 2009 at 11:11 PM
рок-н-рол
Не істотна, класьціся спаць а дванадцатай ночы ці а палове чацьвератай раніцы. У любым разе лепшы сродак выспацца – праспаць першую пару. Дзейсны прыём.


Цікава, што ёсьць першасным, пачуцьці ці адчуваньні? Пачуваць боль так жа рэальна, як любоў? Якія нэйроны (або штось іншае?) мозгу пераносяць каханьне? Мікракосм. Ды пайшоў ён да халеры. Хоць па шляху праз паветра можна вераб’ёў папужаць. Я вынятак? У такім разе зь якога правіла?

Кожны хоча мець кавалак уласнай чатырохмернай прасторы. Гэта натуральнае права. Чаму тады ані ў якай канвенцыі правоў чалавека не зацьверджана права на гравітацыю? Канвекцыйныя струмяні здольныя падымаць плянэр па-над зямлёю. Ад чаго тады зранку ўчора такі туман? А сёньня ў галаве ня меншы смутак?

Збольшага, ніколі не намагаўся супраць волі нешта вывучыць, штосьці зрабіць, кагосьці атрымаць. Не даваў шмат высілкаў на ажыцьцяўленьне чагось, не імкнуўся да пэўнай мэты. Што атрымлівалася -- прымаў, што ня ўдавалася -- забываў. Рабіў усё, да чаго меў ахвоту. Меркаваньне простае: дзе маю здольнасьці, там нешта будзе; дзе няздатны, можна й варта не напружвацца. Можа падаецца, але адчуваецца адстутнасьць неабходнага досьведу.

Пакіньце мяне. Ня ўсе. Некаторых я не магу адпускаць. А ты, Сымон, выйдзі за калітку. Зараз жа. Вызваляй аўдыторыю. Не хапае паветра. Мая галава вам не інтэрнат.

Другія суткі суму. Мітушуся. Месяц чацьверты. Ані каліва не атрымліваецца. Нясу трызну. Ці яна мяне нясе. Ужо дзень пяты. Бо сапраўдныя думкі не з’яўляюцца на языку. Усё толькі адбітак уласнай прасторы ва ўчорашні дзень.

Заўважанае на парах

  • Nov. 12th, 2009 at 12:55 AM
рок-н-рол
Выкладчык па тэорыі імавернасьці чытае на практыцы тэнзарны аналіз і тэорыю рэлятыўнасьці.
Як бы выдумалі называецца гэты прамет?
Хто ня ў тэме, можаце паспытаць шчасьця й паспрабаваць патрапіць пальцам у сраку здагадацца. ;)

Глядзець адгадку )

ПС: сёньня ўпершыню прыгатаваў катлеты. пакуль жывы.

Прыму ў кватэру

  • Nov. 10th, 2009 at 9:36 PM
сьнег
Два беларускамоўныя хлопцы з заўтрашняга дня шукаюць дзяўчыну са шкоднымі звычкамі на падсяленьне. Перавага аддаецца студэнткам.
Хто падкажа кандыдатуру?


ХВАРОБЫ

  • Nov. 6th, 2009 at 10:18 PM
1984
Абрыдла троху чуць пра гэта. Сусед скінуў некалькі цікавых спасылак. Цікава чытануць.

[info]cka :
Увага! Україні приходить піздєц.
В Україну занесли невідому хворобу. Симптоматика: дибілізм, заторможенність, паніка, массове одягання шарфів на їбальнік, намордніків на писок, психоз при чуєнні звуків кашлю, віра в Великих Магів-Целителів які літають на вертольотах і розбризкують чарівні, мега-убер-супер еффективні ліки від Свинячого Грипу АH1N1. Анамнез: хвороба починається при прослуховуванні, перегляді ЗМІ,

[info]olesher (пісьменьнік Аляксей Пехаў):
Когда я работал врачом и принимал пациентов, то всегда носил маску, но она никогда не гарантировала, что я не подцеплю от очередного больного ребенка ушат микроорганизмов. Как говорится, даже с презервативами бывает упс. Чего уж говорить о масках?

рок-н-рол
Ад 19 кастрычніка ўсе рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі пачалі выпускаць у эфір выпускі навінаў па‑беларуску.

Загадчык аддзела навінаў магілёўскай студыі тэлебачання Сняжана Ганчарова патлумачыла «НН» такое рашэнне кампаніі тым, што «гэта даўняя наша задума. Я не магу адказваць за іншыя рэгіёны, але мы даўно прапаноўвалі і рыхтавалі праекты беларускамоўных перадач. Ад новага году плануем уключыць некалькі беларускамоўных рубрык у ранішні блок».

    Read more... )

www.nn.by

ЫХ

  • Nov. 3rd, 2009 at 12:14 AM
фкеды
"Працую" з учорашняга вечара хатнім нянем, афіцыянтам і доктарам. Хворыя суседзі, што паробіш.
Знайшоў раніцою ў ложку нож. О_о
Зьявілася цікавая цытата гутаркі з [info]natalka_be_free  на bash.org.by . Спадарове, галасуйце! :)

За сёньня заўважыў за сабою характэрную ўласьцівасьць: калі я хвалююся, пачынаю няўтэмна жартаваць, пішу бяз знакаў прыпынку напрыканцы фразаў, хоць звычайна нават кропкі стаўлю там дзе ня трэ. Трэба выпраўляцца.
рок-н-рол
 
Запрашаю на альтэрнатыўнае мерапрыемства, папярэдняя рэгістрацыя ў каментарох!

сьнег
Неімаверна паганы няўдачны дзень. Падобных і ў такой колькасьці няўдачаў у мяне даўно не здаралася.

Законы Мэрфі, каб іх трасца. Калі хочаш у адзіноце задуменна прайсьціся, пагуляць па трасе ў сваё задавальненьне, адразу спыняецца кіроўца, прагкі да гутарак. Калі усім розумам, нават сэрцам, жадаеш даехаць як мага хутчэй у іншы горад, пачынаецца дождж, вецер, холад.... кіламетры хадою...  і нічога  вынікам.
Даўно ўжо не адчуваў сапраўднай самоты.

З засмучанымі думкамі чакаў транспарта, пераблытаў у нумары аўтобусу лічбы "9" і "6", сядзеў пісаў смс'кі. калі зірнуў у ваконо, апынуўся ў зусім іншым раёне.

Цэлы дзень трапляліся няветлівыя незразумелыя людзі, што таксама псавала наяўную адсутнасьць настрою.

Адзіны пацешны момант быў увечары. Другі дзень запар тэліць дзіўны чэл, нібыта журналіст хоча ўзяць інтэрвью пра перапіс. "я чытаў ваш жж па е-мэйлу, што вы назвалі" :-D
За тры размовы зь ім заўважыў, што паняткі е-мэйл і вэб-старонка чэл упарта блытае. Я люблю людзей))) Пасьцебаўся троху, колькі дазваляў час. Люблю размаўляць зь незнаёмымі чалавекамі, прыкідвацца кімсьці, імітаваць інтанацыі, даваць тупыя адказы на такія ж тупыя (й ня вельмі) пытаньні, вывучаць рэакцыю паддосьледных на іх, лахаць у душы й з сур'ёзным выразам гнаць нейкую шнягу. Спадзяюся, журналіст запісаў размову й будзе праслухваць яшчэ.
рок-н-рол

Мой пазытыўны артыкул надрукавалі тут: http://zviazda.by/ru/archive/article.php?id=45883&idate=2009-10-23

Троху падрабязьней пра хібы й недаррэчнасьці:
Перапіс падобны на адпіску аб зробленай прыцы.

Read more... )
ЗЫ Першая вэрсія гэтага паста чамусьці згубілася (засталася толькі фотка) й копіяў няма:'( ептыць! зараз аднаўляў тэкст па памяці, можа яшчэ што ўспомню, дапішу)

айэйо

  • Oct. 14th, 2009 at 11:59 AM
вока
На сёньняшні дзень сваю прадвыбарчую праграму агучыў вядомым "Маніфэстам" толькі Ляпіс Трубяцкой. Што ня дзіва. У сучаснасьці людзі з гітарамі на сцэне валодаюць большым ўплыўвам, чым палітыкі. Музыкам прасьцей сабраць вакол сябе людзей, выманіць прыгэтым у іх грошы за квіткі, чым палітыкам вывесьці народ на мітынг. Аднак, Ляпіс не разумее, навошта рэзаць за этнічныя межы і гінуць за нацыянальныя гімны.

А мяне апошнім часам (з 8ага кастрычніка) вельмі радуюць кантралёркі ў траліках. Хачу нарвацца на рэвізора!

З нэтам траблы:(, але, спадзяюся, выратуе лайф, а пакуль трэба брацца па сьцежцы назад, у ссурочлівы сон з\за дзьвярыма з надпісам "потустороннім вход воспрешчён!", каб праводзіць перапіс і перакак насельніцтва.
сьнег
Калісьці ў дзяцінстве цікавіўся сродкамі для пытак, цяпер нешта сустракаецца ў жыцьці падобнае ў літаратуры, штосьці можна паспрабаваць на жывых людзях. Галоўнае чымсьці (кімсьці) моцна ўтрымліваць паддсосьледны матэрыял.

Вывучаю сродкі фізычныя й ня толькі, з дапамогаю якіх можна разварушыць іншых. Цяпер заўсёды цягаю з сабою шыла. Чалавечыя пазногці унікальнае рэчыва. Хтосьці іх курыць, але яны займаюць, бадай, другое месца ў чалавечым целе па рэчывам зь мінімальным зьмесьцівам вады (першае – зубы). Ня раю. Пры няўдалым зрэзе шмат крыві.

1984

Робаты дасканалыя істоты. Яны не здраджваюць, не даюць нявыконных абяцаньняў, не пускаюць слюні ды соплі і, галоўнае, не адчуваюць. Бо чалавечы фактар самы рызыкоўны й небясьпечны ў нашым жыцьці, ён спрычыняецца амаль да ўсіх катастрофаў вялікіх і дробных, што перажыло чалавецтва. І яшчэ перажыве. Ядзерная зіма будзе цёплай. 

Адзін укурак прапанаваў мне дэ нойэЭўклідаву лінейку й аловак Мёбіўса, якія, маўляў, не ламаюцца ні ў якім разе. Зараз імі й карыстаемся. Так бы мовіць, антыкрэш-наборчык. Дыяду іхнюю я не знайшоў. Але скрутак гэтых элементаў выглядае наступным чынам:


Калі ў прасторы няма прамалінейнасьці столь , зямля і гарызонт падаюцца вертыкальна-скручанымі. Гэта стварае пэўныя нязручнасьці, але, збольшага, трываць можна. І трымаць. Каб не разьліць.



епытыць

  • Sep. 11th, 2009 at 12:31 PM
1984
епытыць... чаму я заўсёды знайду сродак ці абяру шлях, каб патрапіць у суцэльную дупу, зь якой пасьля доўга выкалупвацца трэба. прычым, ва ўсіх сэнсах і сытуацыяхз. гэта, канешне, дае пэўныя прыгоды, нязвыклыя сытуацыі, цікавыя становішчы, але часам дужа надакучвае й выбівае з жыцьця.

жыву цяпер неяек "без цывілізацыі", людзкіх стасункаў, бяз нэту (бягучая гадзіна - выключэньне), па ўрыўкам размоваў і нячастым смскам адчуваю, як я зараз далёка знаходжуся ад усяго.

аднак, тым ня менш, ніколі ня думаў, што на першых занятках па электрадынаміцы нам будуць цытаваць Гётэ, называючы яго натуралістам. Цытата выкладчыка на тэму матэматычная vs тэарытычная фізыка: "Мат. бліжэй да кепскіх словаў, а Тэарытычная бліжэй да Бога". :)
таксама троху нечакана у сьпісе літаратуры па ЭЛЕКТРАДЫНАМІЦЫ(!) бачыць кнігі "Што такое жыцьцё" (Шродынгер) і "Гісторыя заходняй філязофіі". праўда, гэта пэўным чынам натхняе й усьцешвае.
фкеды
Франкфурт (на Одэры) – памежны горад Нямеччыны. Быў у ім выключна праездам. Прыгожа выглядае Der Oderturm (одэрская вежа). Не так далёка ад цэнтру пачынаецца польская мяжа. І польскі горад Slubice. Па абодва бакі мяжы хапае й немцаў, і палякаў. Лічбы коштаў ня дужа адрозьніваюцца, толькі з аднаго боку эўра, зь іншага злотыя =).

Яшчэ чатыры здымка... )

Наведаю

  • Aug. 28th, 2009 at 1:44 PM
рок-н-рол
Аршанская Бітва'09
Фэст «Аршанская бітва» — традыцыйны адкрыты фэст беларускай аўтарскай песьні й паэзіі.
Суполка ўкантакце: http://vkontakte.ru/club8060099

Трэба зьезьдзіць. яно таго каштуе. музыка, сьпевы, барды, вогнішча... :)))


8 верасьня 1514 года 30 тысячныя войскі ВкЛ пад кіраўніцтвам вялікага гетмана Канстанціна Астрожскага атрымалі перамогу над 80 тысячным войскам Маскоўскага княства.

фэст адзначаецца штогод у бліжэйшыя да 8 верасьня выходныя ля ракі Крапіўна пад Воршаю.
У гэтым годзе сьвяткаваньне адбудзецца 5 верасьня.
спадзяюся, там убачымся ;)

Слава Воршы ўжо ня горша!
марс
Апошнім часам ня торкае нічога… Сны дэбільныя мрояцца. Тры чалавекі ў адным ложку гэта троху няправільна. Тым больш, калі замест ложку падлога нечай гасцінай. Тым больш, калі гэтых людзей доўгі час не бачыў, а пасьля сустрэў.
Прышпіліў сон з памерлым даўно анцытрусам з майго акварыюму. Ён скакаў нібы жук па пакою, заскочваючы ў тумбачку й на мяне.
Каб не забыць, варта працытаваць: гітлер, сцуко, маскаль, у яго не арыйскі затылак.
Паказальна, што апошнія месяцы амаль заўсёды прапускаю тост за каханьне. Нешта шмат чаго праходзіць міма.
Адначасова ці амаль перыядычна адчуваю сябе то звышчалавекам, то апошнім няўдачнікам.
Цікавыя рэчы й загоны ў людзей (ды мяне ў прыватнасьці) пачаліся, што ні ў скайпе сказаць, ні ў жч напісаць.
Прыкольна пачынаецца чарговы навучальны год. Будзем змагацца з паветрам, лайном, Квазімодам з спалучанай атрутрна-камплекснай прасторы далей ;)
Усе адно чалавецтва чакае ядзерная вайна. Нахер кітайскую! Слава робатам! Вучым мовы скрыптаў! 

Latest Month

December 2009
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow